Гісторыя сьпеваў

Сябра вернага, Ісуса
Сябра вернага, Ісуса
What a Friend We Have in Jesus
Як і многія вялікія творы, ён быў напісаны ў час вялікага душэўнага смутку і не прызначаўся для шырокага выкарыстаньня. Доўгі час пасьля таго як твор быў надрукаваны і набыў папулярнасьць не было нават вядома, хто аўтар.  Джозэф М. Скрывэн Джозэф М. Скрывэн (1819-1886) паходзіў з Ірляндыі, дзе атрымаў добрую адукацыю і ступень бакаляўра ў Трыніці-каледжы. Пасьля заканчэньня навучаньня яшчэ зусім маладым чалавекам ён зьбіраўся ажаніцца з дзяўчынай, якую ведаў і кахаў з дзяцінства. Аднак за дзень да вясельля нявеста сьпяшалася на спатканьне да будучага мужа і, перапраўляючыся праз раку, упала з каня і патанула на вачах у Джозэфа, які нічога не мог зрабіць, каб выратаваць яе. Скрывэн не знаходзіў сабе месца ад гора і не мог больш заставацца на Бацькаўшчыне. Таму ў 1945 годзе пераехаў у Канаду і праз некалькі гадоў пасяліўся ў Порт-Хоўп, дзе знайшоў суцяшэньне ў Ісусе Хрысьце і далучыўся да братоў мясцовай царквы. Англіканская царква сьв.Марка ў Порт-Хоўп Джозэф Скрывэн пачаў дапамагаць бедным і працаваць у школе, дзе пазнаёміўся з Элізай Рош. Маладыя людзі закахаліся і зьбіраліся ажаніцца. Аднак у жыцьцё Джозэфа ізноў прыйшла трагедыя. За два тыдні да вясельля нявеста захварэла на пнеўманію і неўзабаве памерла. Другі раз паспытаўшы такую страту, Скрывэн зноў суцешыўся ў Госпадзе. Ён цалкам пачаў жыць для іншых людзей, імкнучыся як мага больш дакладна рабіць тое да чаго заклікаў Ісус у нагорнай пропаведзі. Ён дапамагаў бедным і хворым, дзяліўся вопраткай і ежай.Джозэф не будзе на вас працаваць, калі ў вас ёсьць, чым заплаціць яму за працу, – казалі пра яго ў горадзе. Новае выпрабаваньне спасьцігла Скрывэна праз 10 гадоў. Захварэла ягоная маці. Ён ня меў магчымасьці быць побач, бо яна жыла ў Ірляндыі, таму ён падзяліўся з ёй тым, што ў яго было - верай у Ісуса.Мы з Госпадам зрабілі гэта, – сказаў ён сябру, калі той пабачыў напісаны верш і запытаўся, хто аўтар. Джозэф Скрывэн напісаў верш, каб падтрымаць сваю маці. З таго часу гэтыя словы падтрымліваюць, падымаюць, умацоўваюць, навяртаюць многія пакаленьні. Можа мы сёньня маем шмат клопатаў, можа кагосьці адольвае скруха, аднак ёсьць Той, Хто ўзяў на Сябе нашыя немачы і панёс цяжары. Будзем шукаць суцяшэньне ў Госпадзе і суцяшаць тых, хто побач як рабіў гэта аўтар гімну What a Friend We Have in Jesus. Вы можаце знайсьці гэты гімн па-беларуску на нашым сайце worship.by Глядзіце таксама: «Ты ляці, думка»
Знайду надзею ў Хрысьце
Знайду надзею ў Хрысьце
In Christ Alone
“In Christ Alone” – сьпеў, які прымушае задацца некалькімі пытаньнямі. Што было раней, верш ці музыка? Чытаючы гісторыі розных сьпеваў, складаецца ўражаньне, што на пачатку заўсёды пішацца верш, які ўжо потым кампазытар кладзе на музыку. Але ці заўжды бавае так? Калі мы чуем грунтоўны шматслупковы гімн, думаем, што ён быў напісаны гадоў сто таму. Сёньня ўжо дакладна так ня пішуць. Ці гэта так? І нарэшце. Ці можа плённае супрацоўніцтва зарадзіцца пад час кава-брэйку? Шырока вядомы сьпеў “In Christ Alone” (“Знайду надзею у Хрысьце”), які ўспрымаецца сёньня, як традыцыйны гімн, выпрабаваны дзесяцігодзьдзямі, быў напісаны менш 20-ці гадоў таму ў Вялікабрытаніі. Аўтары гімну, Кэйт Гэцці і Сьцюарт Таўнэнд (Kaith Getty & Stuart Townend), сустрэліся на канферэнцыі пакланеньня ў 2000 годзе, дзе іх агульны знаёмы зарэкамендаваў Кэйта, як выдатнейшага кампазытара, прыблізна так ён апісаў і паэтычны талент Сьцюарта. Пасьля гэтага ім захацелася пазнаёміцца, што і адбылося ў перапынку на каву. Паэт і кампазытар высьветлілі, што іх хвалююць падобныя пытаньні, а менавіта: павярхоўнасьць у тэкстах сьпеваў праслаўленьня 21-га стагодзьдзя і жаданьне даць вернікам гімны сучаснай мовай. Ужо тады яны прадумалі, пра што будзе іх першы твор і далі яму назву. У 2001 годзе Кэйт Гэцці даслаў сябру-паэту мэлёдыю, найграную на клавішах. Гэта быў той самы клясычны гімн, які распавядае пра галоўную сутнасьць хрысьціянскае веры. Так быў пакладзены пачатак плённага супрацоўніцтва. “In Christ Alone” стаўся адным з найпапулярнейшых сьпеваў 21-га стагодзьдзя. Гімн нязьменна ўваходзіць у сьпісы найбольш папулярных і ўлюбёных сьпеваў сьвету. Тэкст сьпева: “Знайду надзею ў Хрысьце” Глядзіце таксама: “Алелюя! Госпаду сьпявай”
Слава на вышынях Богу
Слава на вышынях Богу
Angels We Have Heard on High
Традыцыйна пачатак стварэньня сусьветна вядомага гімна адносяць да ХІХ ст. У 1842 годзе ён упершыню зьявіўся ў друку ў французскім зборніку гімнаў пад назвай «Les Anges dans nos campagnes» (калі даслоўна – «Анёлы ў нашай вёсцы»). Аднак відавочна, што яго гісторыя больш раньняя. Верагодна ён узьнік недзе ў XVIII ст. Аўтар, аднак, да гэтага часу застаецца невядомым. Таму гімн «Les Anges dans nos campagnes» (альбо «Gloria») прынята лічыць традыцыйнай народнай французскай калядкай . Гэты прыгожы гімн найбольш вядомы па сваім рэфрэне «Gloria in excelsis Deo!», дзе літара «о» ў слове «gloria» раскладаецца ажно на 16 нот. Пералівы гэтага расьпеву надаюць гімну ўзьнёсласьці і ўрачыстасьці. Існуе прыгожая легенда, што ў сярэднія вякі пастухі Лангедоку (паўднёвая Францыя) нібы мелі такі звычай: у калядную ноч перагукацца паміж сабой менавіта гэтым расьпевам «Gloria in excelsis Deo!». Так яны трымалі сувязь, віталі адзін аднога і віншавалі з Нараджэньнем Ісуса Хрыста. Уявіце, як гэтая пераклічка гучала на ўзгорыстых прасторах… нібы сапраўдны хор анёлаў. Неверагодна! Іншая легенда адносіць нас у далёкі 129 год да часоў папы Рымскага Тэлесфора. Паводле гэтай легенды менавіта гэты папа запачаткаваў сьпяваньне словаў «Gloria in excelsis Deo!» (дакладная цытата з Бібліі, з Эвангельля паводле Лукі 2:14) у якасьці гімна падчас начнога чуваньня перад Раством. Джэймс Хардвік Легенды легендамі, а рэфрэн гэты, дарэчы, набыў яшчэ большую папулярнасьць, чым сам сьпеў, і сёньня яго можна пачуць як аздобу да многіх сьпеваў ці музычных кампазыцый. Аднак, вернемся да больш звыклага нам ангельскага варыянта «Angels We Have Heard on High». Ён зьявіўся ў друку ў 1862 годзе. Адвольны пераклад з французскай зрабіў каталіцкі біскуп Ньюкасла (паўночны ўсход Англіі) Джэймс Хардвік (James Chadwik). Апрацоўку вядомай нам сёньня мэлёдыі зрабіў  Эдвард Шыпен Барнс (Edward Shippen Barnes) у пачатку 1900-х. Эдвард Шыпен Барнс Сёньня гэты гімн можна пачуць на розных мовах у шматлікіх варыяцыях і перапрацоўках.
Цьвярдыня наша - Вечны Бог
Цьвярдыня наша - Вечны Бог
Ein feste Burg ist unser Gott
“Ein feste Burg ist unser Gott, ein gute Wehr und Waffen” “Цьвярдыня наша – вечны Бог, наш панцыр, наша зброя” Гэтыя словы Марціна Лютара можна прачытаць на вежы Замкавай царквы ў Вітэнбэргу. Гэта хіба што самы вядомы ў сьвеце гімн Лютара. На працягу амаль 500-гадовай гісторыі ён безьліч разоў перакладаўся на іншыя мовы ды перадрукоўваўся.Д’ябал панічна баіцца хрысьціяніна, які сьпявае. Так казаў Марцін Лютар і прысьвячаў нямала часу на тое, каб нанесьці шатану ўдар. Акрамя перакладу Бібліі на нямецкую мову, шматлікіх тэалягічных працаў вялікі рэфарматар напісаў не адзін дзясятак гімнаў, большасьць з якіх была заснаваная на Псальмах ці іншых месцах Пісаньня.Калі разглядзець усе магутныя тамы біблейскай экзэгетыкі, хрысьціянскай апалягетычнай і рэлігійнай палемікі, якая лілася з-пад пяра Лютара, трэба прызнаць, што, за выключэньнем нямецкай Бібліі, нічога, што ён напісаў, не мела большага ці больш працяглага ўзьдзеяньня на звычайных людзей, чым яго гімны. (Уілсан) Дасьледчыкі сыходзяцца на думцы, што гэты твор быў напісаны паміж 1527 і 1529 гадамі. Ёсьць нават цікавая і шчымлівая гісторыя напісаньня гімна Ein Feste Burg Ist Unser Gott. Вітэнберг У ліпені 1527 г. мястэчка Вітэнбэрг ахапіла зьнішчальная чума. Курфюрст Фрыдрых заклікаў рэфарматара ўцякаць разам з усімі, хто мог. Але Лютар адчуваў пастырскі абавязак клапаціцца пра хворых. Можна было б і зьбегчы……але той, хто меў асаблівыя грамадскія абавязкі перад іншымі, мусіў заставацца. У гэты лік уваходзілі і пастары. Разам з Лютарам застаўся і ягоны паплечнік пастар Ёнас Бугенхаген, цяжарная жонка якога неўзабаве паддалася хваробе. Ні яе, ні дзіця не ўдалося выратаваць. Разбіты гэтай стратай, не ў апошнюю чаргу таму, што яго ўласная жонка Катарына перажывала цяжкую цяжарнасьць, Лютар напісаў Ёнасу:Няхай мой Хрыстос, якога я шчыра вызнаю і прапаведую, стане маёй цьвярдыняй і крэпасьцю. Марцін Лютэр Не прайшло і месяца, як гэтыя словы ўвасобіліся ў гімн Ein Feste Burg Ist Unser Gott, заснаваны на 46-м Псальме. Ён і сёньня ўзрушвае і шчыміць сэрцы многіх людзей. Простая гісторыя, што зьявілася ў момант скрухі і жалю па памерлых жанчыне і дзіцяці. Пазьней Лютар пісаў:Музыку трэба шанаваць як другую пасля Божага Слова, бо праз яе ўзрушаюцца ўсе эмоцыі… Гэты каштоўны дар быў дадзены людзям дзеля таго, каб нагадаць ім, што яны створаныя для хвалы і ўзьвялічваньня Госпада. Вокладка альбома Знакамітыя хрысьціянскія гімны
Ціхая ноч
Ціхая ноч
Silent night
Каму ў гэтыя перадсьвяточныя дні ня прыйдзе на памяць сьпеў “Ціхая ноч”? Пра папулярнасць гэтага сьпеву кажа колькасьць яго перакладаў. “Ціхая ноч” перакладзеная больш як на 300 моваў сьвету.  Як жа быў створаны гэты цудоўны калядны гімн?  Доўгі час яго лічылі народным тырольскім сьпевам, бо яго разносілі па розных краінах вандроўныя музыкі. Пазьней аўтарства пачалі прыпісваць розным вядомым кампазытарам, такім як Гайдн, Моцарт, Бетховен, бо лічылася, што такую мэлёдыю мог напісаць толькі сапраўдны талент! Як “Ціхая ноч” узьнікла насамрэч? Геніяльная кампазыцыя была напісаная за лічаныя гадзіны напярэдадні Раства – 24 сьнежня 1818 году – простым настаўнікам і арганістам Францам Груберам на верш, які за два гады да гэтага напісаў памочнік сьвятара Ёзэф Мор. Яны ж і выканалі гэты сьпеў у той жа вечар у царкве Св. Мікалая ў мястэчку Оберндорф блізу Зальцбурга.  Існуюць розныя версіі, якім чынам была напісаная музыка, што магло так натхніць арганіста? Напярэдадні Раства ў сям’і Грубэраў адбылася трагедыя – яны згубілі сваё адзінае дзіця. І як Франц не спрабаваў суцешыць сваю жонку, яна заставалася безуважнай і бязьдзейснай. Настаўнік-арганіст пайшоў у царкву адзін. Калі вярнуўся, то сеў за фортэп’яна і пачаў імправізаваць мэлёдыю, што паклалася на словы верша ягонага сябра айца Мора. “Ціхая ноч, сьвятая ноч…” – гэтыя словы праніклі і ажывілі застылае сэрца беднай маці… І сапраўды гэты сьпеў вось ужо 200 гадоў адкрывае сэрцы і прыносіць мір. Так нешта неверагоднае адбылося ў калядную ноч у гады Першай сусьветнай вайны. На лініі фронту нечакана прагучалі ня гукі залпаў, а словы “Stille Nacht”. Нямецкія жаўнеры ўпрыгожылі дрэвы і засьпявалі свой традыцыйны калядны сьпеў, што даўно ўжо стаўся народным. Пазнаўшы мэлёдыю, ангельскія жаўнеры зацягнулі ў адказ “Silent Night” на сваёй мове. На выніку адбылося нечаканае: варагуючыя бакі абмяняліся каляднымі падарункамі і віншаваньнямі. Гэтая ноч сталася сапраўды ціхай… Сёньня мы прапануем паслухаць незвычайнае выкананьне гэтага незвычайнага гімну і яшчэ больш паглыбіцца ў атмасфэру Раства.
Цудоўна ласка
Цудоўна ласка
Amazing grace
Аўтар сусьветна вядомага гімну, Джон Ньютан, нарадзіўся ў 1725 годзе ў сям’і марака. Яго маці, вельмі пабожная жанчына, распавядала сыну пра Божую ласку і марыла, каб той стаў сьвятаром, але… яна памерла, калі Джону не было і 7-мі гадоў. Яе малітвам, аднак, наканавана было збыцца, але да гэтага Ньютана чакаў доўгі і пакутлівы шлях. З 11-гадовага ўзросту хлопчык пачаў працаваць з бацькам на караблі, што перавозіў рабоў. Пазьней, у 23 гады, даслужыўся ўжо і да капітана. Матросам Джон Ньютан вёў распусны лад жыцьця: шмат піў, зласловіў, учыняў бойкі, так, што часам яго даводзілася ізаляваць, а аднойчы Джона нават пакінулі працаваць на плянтацыях. Нічога на яго не ўзьдзейнічала да таго памятнага дня…«Той дзень, 10 сакавіка, вельмі знакавы для мяне, дзень, які я ніколі не забуду, стаў днём майго выратаваньня з вады», – пісаў Ньютан. Так здарылася, што 9 сакавіка 1748 году карабель, на якім плыў Джон Ньютан, трапіў у жудасны шторм. А на наступны дзень, калі надзеі на выратаваньне ўжо не было, а карабель пачаў тануць, гэты гуляка ўпершыню ў жыцьці зьвярнуўся да Бога, і… адбыўся цуд. Неверагодным чынам карабельны груз перамясьціўся і цалкам закрыў дзіру ў труме. Карабель і каманда былі ўратаваныя. Джон зразумеў, што гэта быў знак ад Бога. Канешне ён не адразу змог цалкам памяняць сваё жыцьцё, але пачаў разважаць пра тое, чаму Бог гэта зрабіў – выратаваў карабель па малітве такога апошняга грэшніка, як ён? Праз два гады ён ажаніўся з дзяўчынай, якую даўно кахаў, а праз нейкі час кінуў і карабельную службу. А ў 1764 годзе стаў вікарыем у маленькім мястэчку Олні, дзе і напісаў да 280 вершаў-гімнаў, самым знакамітым з якіх стаў Amazing Grace (1772-1773), упершыню выдадзены ў 1779 годзе. «Цудоўна Ласка» Божая не пераставала зьдзіўляць Джона Ньютана да канца жыцьця (ён пражыў 82 гады).Ён любіў казаць сваім сябрам: «Мая памяць ужо здраджвае мне, але дзьве рэчы я памятаю дакладна: я – вялікі грэшнік, а Госпад – Вялікі Збаўца». Нам невядомая першапачатковая мэлёдыя гімну. Існуюць розныя вэрсіі паходжаньня музыкі, але дакладна нам вядомая толькі назва мэлёдыі «Новая Брытанія», прыдуманая Уільямам Уолкерам і дапасаваная да верша ў выданьні 1835 году. За апошнія гады выйшлі дзьве найбольш знакавыя пастановы з аднайменнай назвай: фільм пра змаганьне за адмену рабства (2006) і брадвейскі мюзікл па біяграфіі Джона Ньютана (2015).
Фільтры
Алфавітны фільтр

Першае Раство
Першае Раство
The First Noel
Аўтар невядомы